5 траўня 2024, Нядзеля, 2:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Лукашэнка - гэта шакал Табакі

3
Палітолаг: Лукашэнка - гэта шакал Табакі

Ніякай суб'ектнасці ў яго няма.

Лукашэнка заявіў, што «разам з Пуціным будзе вызначаць, калі выкарыстаць ядзерную зброю». Пра гэта ён расказаў на пасяджэнні так званага УНС.

Чаму беларускі дыктатар зноў загаварыў аб ужыванні атамнай бомбы, хаця яшчэ нядаўна ў Маскве заклікаў садзіцца за стол перамоў? Пра гэта сайт Charter97.org пагаварыў з украінскім палітолагам, экспертам украінскага Цэнтра беларускіх камунікацый Максімам Плешкам:

- У Расеі ёсць адзін з прапагандысцкіх камунікатыўных вектараў уплыву на сусветную супольнасць - гэта ядзерны шантаж. У гэтай сітуацыі Лукашэнка гуляе ролю спікера, які проста агучвае даручаныя яму тэмы.

Пасля БелТА яго заяву адразу падхапілі расейскія прапагандысцкія рэсурсы, каб падтрымаць наратывы пра ядзерную пагрозу. Відавочна, што ў пытанні выкарыстання ядзернай зброі Лукашэнка не з'яўляецца суб'ектам.

Ён спрабуе дэманстраваць, маўляў, «глядзіце, які я сур'ёзны, з Пуціным буду вызначаць». Нічога ён не вызначае і не будзе вызначаць.

Я некалькі разоў чытаў і слухаў цытату Лукашэнкі, якая гучыць: “Механізм не прапісаны. Мы раімся, як, калі і дзе выкарыстоўваць. Гэта нашая справа з Пуціным. Там, дзе трэба, яно прапісанае». Ён у адным абзацы гаворыць узаемавыключальныя рэчы. Я чытаў яго далейшую прамову, дзе ён нешта ўспамінае, на нешта намякае, але там нейкае бязладдзе і лопат. Няма выразнасці, упэўненасці. Лукашэнка брахаў, брэша і будзе брахаць. Гэта не прмова, а плынь свядомасці, з якой прапагандысты нешта выхопліваюць.

Яшчэ хачу дадаць, што блізу года таму ядзерная рыторыка РФ зашкальвала. Яны збіраліся ператварыць Брытанію, Францыю і іншыя краіны ў попел. Потым гэтая рыторыка паменшылася ў разы.

Ёсць версіі, што Кітай і іншыя магутныя дзяржавы, якія валодаюць ядзернай зброяй, патлумачылі Пуціну, што «нельга дапусціць яе выкарыстання і выхаду за рамкі канвенцыйнай вайны». Бо калі выйсці за рамкі, то адкрыецца «скрыня Пандоры». У свеце шмат краін, якія валодаюць ядзернай зброяй. Далей сітуацыя можа выйсці з-пад кантролю.

Ведаеце, у гэтай сітуацыі мне ўспамінаецца «Кніга джунгляў», дзе быў Шэр-Хан, а вакол яго бегаў шакал Табакі. Вось Лукашэнка гэтак жа гаўкае, як і Табакі.

Падкрэслю, вялікія краіны гэтага свету (ЗША, Кітай) будуць усяляк імкнуцца не дапусціць ужыванні ядзернай прылады. Таму рыторыка Пуціна і яго прапагандыстаў паменшылася, але яна працягваецца падтрымлівацца на пэўным узроўні. Вось Лукашэнка сёння нешта квакнуў, а яны падхапілі. Успрымаць сур'ёзна ягоныя словы я б не стаў.

- Вы мяркуеце, што Кітай можа паўплываць на сітуацыю?

- Можа, але што тычыцца Лукашэнкі, то ён не суб'ектны ў гэтай гульні. «Ядзерная дубінка» не ў яго ў руках, не ён будзе прымаць пастановы. Лукашэнка спрабуе прыстроіцца да сур'ёзнай тэмы, выдаючы сябе за «сур'ёзнага гульца». Ён так рабіў заўсёды, імкнучыся здацца суб'ектнасцю, маўляў, «мы з Уладзімірам тое ды сёе».

- Характэрна, што Масква некалькі разоў абцягвала Лукашэнку, калі ён казаў аб ужыванні ядзернай зброі. Гэта нейкая гульня з боку Крамля? Ці заявы Лукашэнкі аб ядзернай зброі - яго ініцыятыва?

- У галаву да Лукашэнкі мы не залезем. У дзеда, які, я ўпэўнены, не да канца адэкватна ўспрымае свет, ідзе пэўны струмень свядомасці. Ён у адным абзацы блытаецца, а ў іншым брэша і выкручваецца. Гэтаму ўвогуле не варта надаваць увагу.

- Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што Варшава разглядае размяшчэнне на сваёй тэрыторыі ядзернай зброі паводле праграмы Nuclear Sharing. Ці сталася б гэта эфектыўным адказам на дзеянні Лукашэнкі і Крамля?

- Адназначна, што гэта будзе не проста эфектыўны, а сіметрычны адказ. Як расейцы размясцілі сваю ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі, так і ЗША размесцяць сваю зброю на тэрыторыі свайго стратэгічнага хаўрусніка. Гэта абсалютна сіметрычная гісторыя.

Калі раней Лукашэнка ўяўляў сябе нейкім ядзерным фюрэрам, які «разам з Валодзям» зараз праб'е Сувальскі калідор, то тут з'яўляецца супрацьдзеянне гэтай сітуацыі. Мы ўсе выдатна разумеем тэхналагічную перавагу заходняй зброі і ўсяго астатняга.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках