4 траўня 2024, Субота, 23:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дачка палітвязня Кастусёва выйшла на волю

3
Дачка палітвязня Кастусёва выйшла на волю
КАЦЯРЫНА КАСТУСЁВА

Яна правяла тры дні ў ізалятары.

Кацярына Кастусёва - дачка палітвязня, лідара дэ-юрэ ліквідаванай Партыі БНФ Рыгора Кастусёва - 25 красавіка выйшла на волю пасля трох дзён у ізалятары часовага ўтрымання УУС Магілёўскага аблвыканкама, паведамляе праваабарончы праект MAYDAY.TEAM.

Падрабязнасцяў пакуль няма.

Жанчыну затрымалі 22 красавіка.

Кацярына Кастусёва - сярэдняе дзіця Рыгора Кастусёва і яго жонкі Ларысы, якія пражылі ў шлюбе 44 гады. Старэйшая сястра і малодшы брат з сем'ямі жывуць за мяжой.

Менавіта Кацярына Кастусёва дапамагае асуджанаму бацьку, возіць яму перадачы.

Кастусёў знаходзіцца ў няволі з 12 красавіка 2021 года. 5 верасня 2022 года Менскі абласны суд (суддзя Уладзімір Арэшка) прыгаварыў палітыка да 10 гадоў пазбаўлення волі паводле ч.1 арт.357 КК (змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам) у рамках палітычна матываванай «справы змоўшчыкаў». Кастусёў віну не прызнаў.

29 лістапада 2022 года Вярхоўны суд адхіліў ягоную скаргу і пакінуў прысуд у дзеянні.

14 жніўня 2023 года Вярхоўны суд ліквідаваў Партыю БНФ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках