Каталіцкай журналістцы далі тры гады хатняй хіміі
2- 26.04.2024, 17:00
- 3,330
Аксану Ючковіч вызвалілі ў залі суда.
Сёння ў судзе Фрунзенскага раёна Менска адбыўся разгляд справы каталіцкай актывісткі і журналісткі Аксаны Ючковіч.
Яна была асуджаная на тры гады «хатняй хіміі» і вызваленая ў зале суда, піша «Хрысціянская візія».
Аксана была затрыманая 23 студзеня 2024 года і з таго часу знаходзілася ў зняволенні.