8 траўня 2024, Серада, 11:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хусіты ўдарылі ракетамі па нафтавым танкеры, які рухаўся з Расеі ў Індыю

Хусіты ўдарылі ракетамі па нафтавым танкеры, які рухаўся з Расеі ў Індыю

Судна атрымала пашкоджанні.

Еменскія хусіты зрабілі справаздачу аб ракетным удары па нафтавым танкеры Andromeda Star, які рухаўся з РФ у Індыю. Баевікі заявілі, што працягваюць атакаваць камерцыйныя судны ў Чырвоным моры, каб прадэманстраваць сваю падтрымку палестынцаў, якія змагаюцца з Ізраілем у сектары Газа.

Паводле інфармацыі Цэнтральнага камандавання ЗША, хусіты запусцілі тры супрацькарабельныя балістычныя ракеты ў Чырвонае мора з Емена па танкеру Andromeda Star. Пра гэта паведамляе Reuters.

Брытанская фірма марской бяспекі Ambrey заявіла, што танкер атрымаў нязначныя пашкоджанні. Таксама вядома, што адна з ракет упала паблізу судна Maisha, але яно не было пашкоджанае.

Прадстаўнік хусітаў Яхья Сарэа заявіў, што судна Andromeda Star пад сцягам Панамы належала Вялікай Брытаніі, але звесткі аб дастаўцы паказваюць, што яно было нядаўна прададзенае. Яго цяперашні ўладальнік зарэгістраваны на Сейшэльскіх астравах. Танкер займаецца гандлем, звязаным з Расеяй. Эксперты адзначылі, што нафтавы танкер накіроўваўся з Прыморска (РФ) у Вадзінар (Індыя).

Варта адзначыць, што ракетны ўдар па танкеры Andromeda Star адбыўся пасля кароткай паўзы ў кампаніі хусітаў, накіраванай супраць караблёў, звязаных з Ізраілем, ЗША і Вялікай Брытаніяй.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках