8 траўня 2024, Серада, 19:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Тэчка на Шайгу стане больш аб’ёмнай»

1
«Тэчка на Шайгу стане больш аб’ёмнай»

У справе намесніка міністра абароны РФ з'явіліся цікавыя дэталі.

Арыштаваны нібыта за хабар намеснік міністра абароны Расеі Цімур Іваноў - ахвяра «разборак» унутры сістэмы. Фактараў рызыкі для яго адначасова было некалькі.

Пра іх у эфіры тэлеканала FREEДОМ распавёў шэф-рэдактар навін выдання The Insider Цімур Алеўскі.

Ён нагадаў, што на пасадзе намесніка міністра Іваноў займаўся будаўніцтвам для Міністэрства абароны РФ, а самым буйным яго падрадчыкам былі кампаніі Яўгенія Прыгожына. Цяпер акурат заканчваецца перадзел «прыгожынскай імперыі».

«Бізнэс Прыгожына - гэта не толькі бізнэс на смерці. Але гэта вялізны холдынг у забеспячэнні Міністэрства абароны ежай, вадой і разнастайнай будоўляй. Бізнэс Прыгожына дзеліцца, і мы яшчэ летась даведаліся, што яго забіраюць сілавікі, у тым ліку з ГРУ - Галоўнай управы Генштаба Расейскай Федэрацыі, вялікі кавалак яны забіраюць, яны таксама сабе бізнэсоўцы. Таму можна выказаць здагадку, што вонкавы падрадчык для Міністэрства абароны быў свой - Прыгожын, а новы падрадчык збіраецца новыя схемы асвойваць са сваім новым намеснікам міністра. Яму для гэтага не патрэбны Цімур Іваноў», - растлумачыў журналіст.

Акрамя версіі аб тым, што Цімур Іваноў стаў ахвярай рэйдэрскіх разборак унутры сілавога блока, Алеўскі не выключае, што «капаюць пад Шайгу».

«Калі бяруць намесніка міністра, напружыцца трэба міністру. Цімур Іваноў - чалавек, якога лягчэй за ўсё прыхапіць, бо ён займаўся будаўніцтвам для Міністэрства абароны, вельмі карупцыйнай сферай. І далей яшчэ не вядома, што і пры якіх умовах ён на допыце раскажа, напрыклад, пра Шайгу. А тэчка на Шайгу - усё большая і большая. І ўлічваючы яго не вельмі паспяховыя справы на фронце, якія ён павінен быў зрабіць значна больш паспяховымі, у абяцаннях сваіх Пуціну і на думку самога Пуціна, цалкам магчыма, што мы праз год убачым і адстаўку Шайгу. І якая-небудзь крымінальная справа, як была з папярэднім міністрам абароны», - сказаў Алеўскі.

Акрамя таго, як адзначыў госць эфіру, адстаўкай Іванова будуць задаволеныя расейскія праварадыкалы - людзі, якія становяцца зараз мэйнстрымам расейскай эліты. Пагатоў, што Іваноў і яго сям'я - людзі, якія не хавалі свайго багацця і «лёгка і нязмушана перамяшчаліся не толькі па Дубаі, але і ў Парыжы, калі ўжо вайна была ў разгары».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках