10 траўня 2024, Пятніца, 0:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны камандзір УСУ: Сітуацыя на фронце складаная, з тэндэнцыяй да абвастрэння

9
Галоўны камандзір УСУ: Сітуацыя на фронце складаная, з тэндэнцыяй да абвастрэння

Сырскі нагадаў краінам-партнёркам пра важнасць тэрміновага вылучэння новай зброі.

Сітуацыя на фронце складаная і мае тэндэнцыю да абвастрэння. Пра гэта заявіў галоўны камандзір Узброеных сілаў Украіны Аляксандр Сырскі на пасяджэнні Кантактнай групы ў пытаннях абароназдольнасці Украіны («фармат Рамштайн»).

– Я (...) праінфармаваў удзельнікаў кааліцыі пра складаную аператыўна-стратэгічную абстаноўку, якая мае тэндэнцыю да абвастрэння, –паведаміў Сырскі ў сваім тэлеграм-канале.

Паводле ягоных словаў, партнёрам Украіны растлумачылі спецыфіку расейскіх авіяўдараў па аб'ектах энэргетычнай інфраструктуры, а таксама пра надзённыя патрэбы Украіны ў ракетах, боепрыпасах, узбраенні і ваеннай тэхніцы.

Сярод іншага камандзір УСУ адзначыў, што своечасовае паступленне ўзбраенняў ва Украіну мае ключавое значэнне.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках