10 траўня 2024, Пятніца, 0:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская лекарка расказала, як працаваць на лецішчы з карысцю для здароўя

7
Беларуская лекарка расказала, як працаваць на лецішчы з карысцю для здароўя

Варта выконваць некалькі простых правілаў.

Свежае паветра і прадукты «з градкі», вядома, умацоўваюць здароўе, але медыкі канстатуюць: кожны год колькасць гіпертанічных крызаў і траўмаў спіны стабільна расце менавіта ў дачны сезон.

Заўзятыя дачнікі рызыкуюць атрымаць сур'ёзныя праблемы са здароўем, расказала агенцтву «Менск-Навіны» загадчыца аддзялення агульнай урачэбнай практыкі 8-й паліклінікі Менска Вікторыя Коскіна.

Адбываецца гэта ад жадання «асягнуць неабсяжнае», няўмення своечасова спыніцца і невыканання даволі простых захадаў засцярогі, тлумачыць лекарка.

– Кожны год, пачынаючы з ранняй вясны да позняй восені, у нашай паліклініцы адзначаецца рост гіпертанічных крызаў, захворванняў спіны, – канстатуе спецыялістка.

І прапануе некалькі рэкамендацый, якія ператвораць вашу працу на лецішчы ў задавальненне, а не чыннік рызыкі.

Правілы працы на лецішчы

Пры ўзняцці цяжараў спіну трымайце проста: прасцей кажучы, спачатку прысядзьце, потым паднімайцеся. Галоўнае – не рабіць рэзкіх рухаў, інакш можна пашкодзіць звязкі або міжпазваночныя дыскі.

Працуйце на градках, седзячы на невялікім услоне. Так вы знізіце нагрузку на паясніцу.

Не стойце доўга ў позе «літары Г» – пры выпростванні можаце зарабіць галавакружэнне ажно да непрытомнасці.

У сонечнае надвор'е выходзьце на пасадку і праполку толькі да 10:00 ці пасля 16:00.

Не забывайцеся, што на прыродзе вас могуць чакаць кляшчы: апранайцеся адпаведна, не ігнаруйце сама- і ўзаемаагляды і ў выпадку ўкусу звярніцеся да лекара.

А галоўнае: медык рэкамендуе выбіраць працу сабе пад сілу і не пераацэньваць уласныя магчымасці.

– Калі адчулі недамаганне, адмоўцеся ад праполкі, пасадкі і іншых садова-агародных працаў. Адпачніце, пачытайце, пашпацыруйце. Гэта сапраўды карысна для здароўя, – пераконвае Вікторыя Коскіна.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках