5 траўня 2024, Нядзеля, 3:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Радзькоў: Моладзь павінна вучыцца ў ПТВ

70

Міністэрства адукацыі Беларусі не плануе значна павялічваць кантрольныя лічбы ў ВНУ.

Пра гэта, як перадае БелТА, распавёў кіраўнік міністэрства Аляксандар Радзькоў.

Паводле словаў міністра, уступная кампанія 2009 года паказала, што ў краіне практычна аптымізавана сістэма паступлення ў навучальныя ўстановы. «Мы лічым, што няма неабходнасці ў павелічэнні кантрольных лічбаў прыёму не толькі на бюджэтнае, але і на платнае аддзяленне», - сказаў Аляксандр Радзькоў.

Перад ведамствам, а таксама перад усімі спецыялістамі, якія прымаюць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы абітурыентаў, па словах Радзькова, стаіць задача правільна размеркаваць патокі тых, хто паступаюць.

«Маладыя людзі павінны рабіць выбар не толькі на карысць ВНУ, але і на карысць атрымання рабочых спецыяльнасцяў у ССНУ і ПТВ», - сказаў міністр. Паводле яго словаў, у бліжэйшыя пяць гадоў беларускія прадпрыемствы будуць як ніколі мець патрэбу ў высокакваліфікаваных інжынерах, будаўніках, механізатарах і іншых спецыялістах сістэмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках