8 траўня 2024, Серада, 21:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук пра сітуацыю ў Беларусі: У 2010-м годзе быў пройдзены Рубікон

10
Мянчук пра сітуацыю ў Беларусі: У 2010-м годзе быў пройдзены Рубікон

Альбо мы прачынаемся і пачынаем нешта рабіць, альбо гінем далей.

Менчукі прыходзяць на пікеты «Еўрапейскай Беларусі» і апавядаюць пра набалелае. Малады жыхар сталіцы патлумачыў, чаму паставіў подпіс за актывіста апазіцыі. Гутарка менчука з актывістамі была апублікаваная на Youtube-канале грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

- Мяне не задавальняе тая сітуацыя, якая склалася ў нашай краіне. Сітуацыя катастрафічная, яна пачала пагаршацца з сярэдзіны 90-х гадоў. Гэта адбываецца на працягу ўсяго майго свядомага жыцця.

У 2010 годзе быў пройдзены Рубікон. Фактычна пасля таго часу мы жывем на мяжы страты незалежнасці, на мяжы страты ўсяго, чым мы валодаем. Катастрафічная сітуацыя ў краіне. Альбо мы прачынаемся і пачынаем нешта рабіць, альбо далей гінем, спім, нічога не робім, дэградуем. Алкагалізм, беспрацоўе, нявыкрутка ў эканоміцы. Сітуацыя вельмі страшная, як у духоўным плане, так і ў матэрыяльным. Крызіс ва ўсіх баках жыцця. Хтосьці ладзіць баль падчас чумы, а асноўнае насельніцтва знаходзіцца на мяжы выжывання. Мяне не задавальняе практычна ўсё.

Я адсюль або з’язджаю, альбо маё жыццё, фактычна, скончылася. І нічога мне тут не свеціць. Я не ведаю, што рабіць моладзі сучаснай, што ёй рабіць у Беларусі. Што ёй свеціць пры такой улады, у такіх варунках - проста не ўяўляю.

- Што рабіць, каб змяніць сітуацыю?

- Я мяркую, што кропля камень дзяўбе. Усякія, нават самыя найменшыя дзеянні, асабліва калі моладзь нешта робіць - дадуць вялікія зрухі ў грамадстве і краіне. Гэта вельмі важна, бо нельга жыць у 21-м стагоддзі і знаходзіцца ў такой эканамічнай сітуацыі, калі мы на мяжы страты незалежнасці, культурных кодаў, вартасцяў, падмурку, усяго. Мы не маем веры, войска, царквы, роднай мовы, адукацыі, у нас усё гэта адабралі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках