30 красавiка 2024, aўторак, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы купілі ў Польшчы амаль дзве тысячы кватэр

6
Беларусы купілі ў Польшчы амаль дзве тысячы кватэр

Толькі ў 2023 годзе.

У 2023 годзе беларусы купілі ў Польшчы 1 955 кватэр і дамоў, вынікае са статыстыкі МУС краіны, якую падае партал GetHome.pl. Гэта на 46 адсоткаў больш, чым у 2022 годзе. Усяго за мінулы год замежнікі купілі ў Польшчы 14 346 жылых памяшканняў і 2 545 камерцыйных, піша MOST.

Беларусы - не самыя актыўныя замежнікі на польскім рынку жылля (для параўнання: украінцы ўклалі 6 852 угоды), але іх попыт расце хутчэй за ўсё. З 2020 года колькасць беларусаў, якія купляюць жыллё ў Польшчы, вырасла больш як у чатыры разы.

Актывізацыі ўгод у 2023 годзе спрыяла прыняцце льготнага крэдыту пад 2% для тых, хто набываў першае жыллё ў Польшчы. Ён быў даступны не толькі грамадзянам Польшчы, але і іншаземцам.

У параўнанні з іншымі выхадцамі з краін Усходняй Еўропы беларусы купляюць кватэры самай вялікай плошчы. Агульная плошча набытага грамадзянамі Беларусі жылля дасягнула 111,1 тыс. кв. метраў. Гэта значыць, што сярэдняя плошча кватэры склала 56,8 кв. метра. Ва ўкраінцаў гэты паказчык знаходзіцца на ўзроўні 55,4 кв. метра, а ў расейцаў - 48.

Часцей за ўсё замежнікі купляюць жыллё ў буйных гарадах: Варшаве, Кракаве, Уроцлаве, Лодзі, Познані, Гданьску.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках